А яна была тольки дзяучына ( В. Шарапов-Я. Купала)
А яна была толькi дзяўчына
Гэткiм шчырым каханнем яе атулiў, З гэткай ласкай глядзеў ў яе сумные вочы, Як i сонца не тулiць расквечаных нiў, Як I зоры людзям не ўглядаюцца ўночы ! Не ўглядаюцца ўночы.
Столькi песень над песнямi я ёй напеў, Столькi думак злажыў аб ёй важных , таёмных, Як и бор гэтак з ветрам шумець не шумеў , Як и век гэткiх дум не злажыў для патомных. Не злажыў для патомных.
Гэткiм шчырым каханнем яе атулiў, Чарадзейную княжну з аповесцi дзiўнай , I пад ноги ёй кiнуў жыццё, А яна…А яна была толькi дзяўчына. Была толькi дзяўчына.