Доўгі дзень, Цёплы дзень Адплывае за аблокі Сіні цень, Сонны цень Адпаўзае ў кут далёкі. Зьбеглі зайкі ўсе ў лясы. Змоўклі птушак галасы. І буслы ў гняздо схавалі Свае доўгія насы.
Пакрысе На расе Патухаюць зоркі-сплюшкі. Гульні ўсе, Казкі ўсе Пахаваны пад падушкі. Спяць і мышкі, і стрыжы. Спяць машыны ў гаражы. Ты таксама Каля мамы Ціха-ціхенька ляжы.
Прыпеў
Другие названия этого текста
Калыханка - самая лепшая, іншай ня трэба... (0)
Беларусская калыханка - Ну типо спокойной ночи нашей (0)
ла ла ла - ля ля ля) (0)
Без этой песни я никак в детстве не могла уснуть!! - Самая лучшая колыбельная (0)