Гуртуйма калены, арлы маладыя ! Шугайма далека у дазор! Нас моладасьць наша на крыльлях уздыме Да шчасьця, да сонца, да зор ! Шчыльней рады, мацней рады! Зважай! Дарогу моцным, маладым! Мы пройдзем на крыжах! Мы-моладзь, мы зроджаны у буры, пажары, Нам ясны дарогi-пуцi, I тое, што учора здавалася марай,- Мы творым сягоньня у жыцьцi! Шчыльней рады, мацней рады! Зважай! Дарогу моцным, маладым! Мы пройдзем на крыжах! Няхай нас ня страшаць чырвоныя каты, Бо мы на крывавы тэрор Пастанем сьцяною-хлапцы i дзяучаты, Каб даць iм патрэбны адпор. Шчыльней рады, мацней рады! Зважай! Дарогу моцным, маладым! Мы пройдзем на крыжах! Дармо сяньня каты скрыгочуць зубамi: Ня згасiць iм нашу зару! Мы болей ня будзем нiколi рабамi, Бо клiч наш - \"Жыве Беларусь !\" Шчыльней рады, мацней рады! Зважай! Дарогу моцным, маладым! Мы пройдзем на крыжах!
Словы Тодара Лебяды музыка В. Громава Туронак: аўтары – паэт Тодар Лебяда і кампазытар М. Іваноў