Адна з трох песень 1-га беларускага штурмовага звязу ― дыверсійнага злучэння, сабранага нямецкім камандаваннем з добраахвотнікаў сярод польскіх ваеннапалонных беларускага паходжання. Звяз удзельнічаў у баявых дзеяннях на Беларусі ў 1941-ым годзе, пасля быў далучаны да менскай паліцыі.
Чутны гоман — там войска сьпявае, Ў вёсцы водгалас рэха чуваць. Беларускі жаўнер прыбывае Ў сваю вёску начлегам стаяць.
Гэта йдзе першы зьвяз наш штурмовы, Беларусь — родны край бараніць. Хоча скінуць чужыя аковы Ў вольным краі, каб вольным мог жыць.
Людзі кветкамі іх абкідаюць, А дзяўчаты цалункі ім шлюць Яны з радасьцяй гэта прыймаюць Так прыгожа празь вёску ідуць.
Па кватэрах гаворка, шаптаньні, Прысяганьні, ў вачох поўна сьлёз, — Ноч прайшла, надыйшло разьвітаньне Бо жаўнера такі ўжо лёс.
Беларускае войска сьпявае — У крывавы гатуецца бой, А дзяўчына жаўнера пытае, Чаму браць ён ня хоча з сабой.