Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Беларускі хор студэнтаў - Полька-Янка | Текст песни

Янка стаіць на гары,

А я стаю у даліне,

Янка сее кавуны,

А я – журавіны.

Журавіны не ўзышлі,

Кавуны пасохлі,

Ка мне хлопцы не прыйшлі,

Каб яны падохлі.
Я на рэчцы хусткі мыла,

Ды на плот павесіла,

Дзесяцёх ўсяго любіла,

Аднаго пацешыла.

Чаго, Янка, ты галосіш, –

Я цябе пацешу,

Ды пашыўшы зрэбну торбу,

На шыю павешу.
Свеціць ясна з неба зорка,

А дзе ж гэта мой Міколка?

Каля рэчкі грэбелька,

Дзе ж падзеўся Хведарка?

Паміж лесу прыгарок,

Дзе ж падзеўся Рыгарок?

Адцураліся, не йдуць:

Мусіць, мяне забудуць?

Беларускі хор студэнтаў еще тексты


Видео
    Нет видео
    -
    Оценка текста
    Статистика страницы на pesni.guru ▼
    Просмотров сегодня: 2