― Чаго ты, лося, чаго ты, дзікі, Так к зямле прылігаіш? (х2) А ці ты, лося, а ці ты, дзікі, Сцідзёну зіму чуіш? (х2) ― Чую-ня чую, віджу-не віджу ― Не леційка будзіць, Не цёплыя будзіць. Лісточак рыіць, земельку крыіць, Сцідзёна зіма будзіць. (х2) ― Ці ты, Манічка, ці ты, молада, Ліхую свякроў чуіш? (х2) ― Чую-ня чую, віджу-не віджу ― Ні маманька будзіць, Не родная будзіць.
Ульляна Яфімаўна Дзенаідава, нар. 1901 Мелехава, Сенненскі раён