Як пайду я у зялёнай сад, (х2) Нашчаплю я хмелю горкага, (х2) [Навару я піва п'янага, (х2)] Сазаву я всю радню сваю, (х2) І блізкую, і далёкаю, (х2) І беднаю, і багатаю. (х2) А Соўніка за лес коціцца, Ўся бяседа на-ша расходзіцца, Мой татулька дамоў ладзіцца І мамулька сабіраіцца, А я ж, млода, праважаць пашла, З роднам таткам застаялася, З роднам таткам застаялася І з мамулькай загукалася.