Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Беларуская Паўстанцкая Песня - А ў бары, бары... | Текст песни

словы Янкі Купалы, музыка Ўладзімера Тэраўскага

А ў бары, у бары
Тры дарожанькі.
Гэй, гэй, гэй-гэй!
Тры дарожанькі.
Тудою ішлі
Тры жаўнерыкі.
Гэй, гэй, гэй-гэй!
Тры жаўнерыкі.
А адзін з траіх
Наш прыгожанькі
Гэй, гэй, гэй-гэй!
Наш прыгожанькі.
Стаў, глядзіць жаўнер —
Сумняваецца.
Гэй, гэй, гэй-гэй!
Сумняваецца.
Па якой пайсьці
Надумляецца.
Гэй, гэй, гэй-гэй!
Надумляецца.
Па адной пайсьці —
Не пашэнціцца.
Гэй, гэй, гэй-гэй!
Не пашэнціцца.
Павядзе на Ўсход,
Скуль ня вернецца.
Гэй, гэй, гэй-гэй!
Скуль ня вернецца.
Па другой пайсьці —
Абняволіцца.
Гэй, гэй, гэй-гэй!
Абняволіцца.
Бо ў заходні бок
Шлях той коціцца.
Гэй, гэй, гэй-гэй!
Шлях той коціцца.
Выбіраў жаўнер
Трэцю сьцежаньку
Гэй, гэй, гэй-гэй!
Трэцю сьцежаньку.
Бо вяла яна
У родну межаньку
Гэй, гэй, гэй-гэй!
У родну межаньку.
І запеў жаўнер
Той прыгожанькі
Гэй, гэй, гэй-гэй!
Той прыгожанькі.
А ў бары, у бары
Тры дарожанькі.
Гэй, гэй, гэй-гэй!
Тры дарожанькі.

Беларуская Паўстанцкая Песня еще тексты


Видео
Нет видео
-
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 3