Згараў цудоўны дзень асенні,
Лісты кружыліся наўкола,
А я стаяў у задуменні
Каля Чырвонага касцёла...
Шумела плошча неўгамонна,
Нібы не ведала, не знала,
Што дабрадзейная Алёна
Мяне з табой благаслаўляла...
П р ы п е ў : Каля Чырвонага касцёла
На флейце ты іграла сола.
I покуль музыка гучала, —
Яна мяне з табой вянчала...
I сэрца грукацела звонам,
I ад пяшчоты замірала,
I вочы боскага Сымона
Усмешка радасці кранала.
Плылі аблокі нізка-нізка,
Нібы самотныя анёлы.
Было да Бога блізка-блізка,
Як да Чырвонага касцёла!
П р ы п е ў : Каля Чырвонага касцёла
На флейце ты іграла сола.
I покуль музыка гучала, —
Яна мяне з табой вянчала..
Беларускія Песняры еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 2