Доўгі дзень,
Цёплы дзень
Адплывае за аблокі
Сіні цень,
Сонны цень
Адпаўзае ў кут далёкі.
Зьбеглі зайкі ўсе ў лясы.
Змоўклі птушак галасы.
І буслы ў гняздо схавалі
Свае доўгія насы.
Прыпеў:
Баю-бай, баю-бай,
Вачаняты закрывай. (2 разы)
Пакрысе
На расе
Патухаюць зоркі-сплюшкі.
Гульні ўсе,
Казкі ўсе
Пахаваны пад падушкі.
Спяць і мышкі, і стрыжы.
Спяць машыны ў гаражы.
Ты таксама
Каля мамы
Ціха-ціхенька ляжы.
Прыпеў
Другие названия этого текста
- Калыханка - самая лепшая, іншай ня трэба... (0)
- Беларусская калыханка - Ну типо спокойной ночи нашей (0)
- ла ла ла - ля ля ля) (0)
- Без этой песни я никак в детстве не могла уснуть!! - Самая лучшая колыбельная (0)
- Беларусская калыханка - Колыбельная (0)
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1