Белорусск. объедин. хор колхозно-совхозной самодеятельности на ВСХВ п.у. М. И. Николаевича и белорусск. анс. нар. инстр. - Бывайце здаровы! (1939 г.) | Текст песни
Бывайце здаровы, Жывіце багата, Ужо ж паедзем Да сваёй хаты. У зялёнай дуброве Мы начаваць будзем І вашае ласкі Вавек не забудзем.
У вашам калгасе Шырокае поле, Няхай жа на шчасьце Цьвіце ваша доля. На рэчках на вашых Бурлілі каб воды, Каб плавалі з крыкам Гусей карагоды.
Каб жыта ў полі Трубою вілося, Каб сала ў хаце Кубламі вялося. Штодзень у капусьце Каб плавала шкварка, Да шкваркі часінай Вялася б і чарка.
Яшчэ вам жадаем Прыбытку ў хаце Ні мала, ні многа - Штогод па дзіцяці. Ня будзем у крыўдзе Яшчэ і на тое, Калі пашанцуе - На год і па двое.
Дарогу ж мы знаем Да вас, ягамосьці I езьдзіць мы будзем Да вас часта ў госьці. Эй, хто на адведы, Эй, хто на радзіны – Вазіць караваі Па дзьве паўасьміны.
Бывайце здаровы, Жывіце багата, Ужо ж паедзем Да сваёй хаты. У зялёнай дуброве Мы начаваць будзем І вашае ласкі Вавек не забудзем.