Пайшла, пакiнуўшы мне золкi i туманы, Палынный жаль смугой ахутаных дарог. Каб я хвiлiнаю нанесеныя раны Гадамi ў сэрцы заглушыць сваiм не мог!
Пайшла, ніколі ўжо не вернешся, Алеся. Бывай смуглявая, каханая, бывай. Стаю на ростанях былых, а з паднябесься Самотным жаўранкам зьвініць і плача май.