Наказала мацi позна не гуляцi, Каб дачка Марына пасядзела ў хаце. Як заснула мацi на сваю нядолю, Уцякла Марына праз акно на волю
Припев: Ой, iшли казакi, ды на Вукраiну, Казакi -гулякi клiкалi Марыну: - Марына! Марына, Марына, а чаго ж ты тужыш, Мусiць ты, Марына, казачэньку любiш? Марына, Марына, а чаго ж ты тужыш, Мусiць казачэньку любiш?
Потым бацька ўзяўся за парадак у хаце: Не пуска ў Марыну з хлопцам пагуляцi. Уцякла дачушка, толькi ўсе заснулi, Правяла з каханым ночку медавую.
Припев.
Вось i стала бабкай у Марыны мацi, Голас немаўляткi зазвiнеў у хаце. Дзе ты казачэнька? Казачэнька любы, Хто ж цяпер марыну павядзе да шлюбу?
Припев.
Ой, ушлi казакi, ды на Вукраiну, Казакi -гулякi кiнулi Марыну: - Марына! Марына, Марына, а чаго ж ты тужыш, Мусiць ты, Марына, казачэньку любiш? Марына, Марына, а чаго ж ты тужыш, Мусiць казачэньку любiш?