Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Белорусские Песняры - Санет/Свитязянка | Текст песни

Ледзь зірнула ты, позірк твой чысты дзявочы
У душу мне запаў, нейкі родны, шчымлівы,
А цябе ўсю заліў быў румянец цнатлівы -
Распусцілася ружа сама пасля ночы.

А запела - мне слёзы замружылі вочы,
Даставаў аж да сэрца твой голас журлівы,
Бы табе памагаў сам анёл, што, зычлівы,
На гадзінніку неба збавенне прарочыў.

Калі сэрца крану тваё чым, ты прызнацца
Мне не бойся ўжо: я ж пра цябе толькі мрою.
Супраць нас будуць людзі і лёс - можа стацца,

Мо з другім пойдзеш ты пад вянец, не са мною.
Толькі ведай, о любая, - што мне хавацца! -
Заручыў Бог душу маю ў небе з тваёю.

* * *
У цябе не іскрыцца вучонасцю слова3,
І сама ты не ззяеш пыхлівай красой.
Прыглядзецца ж, дык ты - каралева, якой
Даў адзець хтосьці ўбор пастухоўскі часова.

Песні ўчора гучалі, лілася размова,
Ля равесніц тваіх - кавалеры гурмой,
Жарты сыпалі весела наперабой,
А ўвайшла ты - застыла на вуснах іх мова.

Так на балі, калі хор высока спяваў,
А танцоры віхурай віліся па залі,
Нечакана ў тым танцы ўвесь гурт застываў,

І не ведаў ніхто, з-за чаго ўсе пасталі.
Ды паэт падказаў: «Тут анёл пралятаў!»
І віталі яго, хоць не ўсе і пазналі.

Сл. Адам Міцкевіч \"Да Лауры\" 1826
муз. А Кацікаў
Соло А. Катиков
1999г.

Белорусские Песняры еще тексты


Видео
Нет видео
-
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1