Плываў па моры ды не ўмываўся селезень-птах... Як з табой,сумны,жаласнадумны,сталася так? Човен да крылаў белых хінуўся,неба чарніў. Хто ж цябе,сумны,жаласнадумны птах,разлюбіў?
Прыпеў: Селезень-птах,селезень-птах, Як з табой,сумны,сталася так?-2р.
Плаваў па моры ды не ўмываўся селезень-птах... Як з табой,сумны,жаласнадумны,сталася так? Хвалі салёна крэслілі далеч і мылі крыло. Што ж,цябе,сумны,жаласнадумны,у шторм прывяло?
Прыпеў.
Плаваў па моры ды не ўмываўся селезень-птах... Як з табой сумны,жаласнадумны,сталася так? Песня анёлаў клікала з неба,ружай цвіла. Далеч марская ростанню белай крыллем была.