Бывай, абуджаная сэрцам, дарагая, Чаму так горка? Не магу я зразумець... Шкада заранкі мне, што ў небе дагарае На ўсходзе дня майго, якому ружавець.
Пайшла, ніколі ўжо не вернешся, Алеся. Бывай смуглявая, каханая, бывай. Стаю на ростанях былых, а з паднябесься Самотным жаўранкам зьвініць і плача май.
Пайшла, пакінуўшы мне золкі і туманы, Палынны жаль смугой ахутаных дарог. Каб я хвілінаю нанесеныя раны Гадами ў сэрцы заглушыць сваім ня мог.
Пайшла, ніколі ўжо не вернешся, Алеся. Бывай смуглявая, каханая, бывай. Стаю на ростанях былых, а з паднябесься Самотным жаўранкам зьвініць і плача май.