ОЙ, ЛЯЦЕЛІ ГУСІ З БРОДУ (беларуская народная песня)
1. Ой, ляцелі гусі з броду, скалацілі ў рэчцы воду. 2. Пакуль вода чыста стала, я з Раманам пастаяла. 3. Раман, Раман, Раманіку, пусці мяне да доміку. 4. Я не родну маці маю, будзе біці, добра знаю. 5. Будзе біці і караці, і шэльмаю называці. 6. -Дзе ты, шэльма, валачылась, што вячэра ўжо зварылась?