Зачапілася хмара за коміны над хлебазаводам, На рэмбазе зьвінела, заходзілася цыркулярка, Уздымаўся да неба драўляна-бурштынавы водар, За касілкаю сыпала трэск электрычная зварка.
На станцыі Койданава На станцыі Койданава
Пад дажджом разгружаючы моўчкі машыну з прычэпам, Мужыкі пад паветку ўскладалі мяхі з ўгнаеньнем, Учарнелае лісьце спрачалася з ботамі шэптам, Пахла вуліца хлебам і восеньню да ачмурэньня.