Cпi-заснi Вулкан-анёлак, Крыльцамi не руш; Ноч з усiх сваiх абновак Возьме капялюш, Апране яго, i раптам Стане цёмным свет, Ну а месяц, ейны братка, Апране берэт, Што сатканы з ясных зорак I нябесных руж; Сьпi-заснi, Вулкан-анёлак, Крыльцамi не руш.
Спiць зямля i спяць нябёсы, Свет да ранку змоўк, Дрэмле сычык гарбаносы, Спiць у лесе воўк; Спяць у кожнай хаце дзецi, Бачаць казкi-сны, Спiць усё ва ўсiм сусвеце, Спi i ты заснi.