10 афрабеларусаў ----------------------------- 10 афрабеларусаў тусяць на Мінскім моры, 10 афрабеларусаў - на Гіппа і Prostor'ы. 10ы з іх быў драмер, Сыйшоў з тае нагоды - на Еўрапейскай краме адчуў у сабе голас.
Басісты, сакавіты, 9ы сам быў голас. Купаўся ён выключна - ўявіце сабе - голым. Праблемы с алкаголем, праблемы з дысцыплінай. Мы больш не размаўляем, i пляткарым кпліва.
А 8ы быў бубнач - ну залатыя рукі. Яму не даспадобы былі нашыя рубкі I сваркі з-за канцэртаў, дзе граць нехта не хоча. "Не хочаце - не трэба, бывайце". - і саскочыў.
Наш 7ы быў банджыст і масавік-зацейнік, таленавіты хлопец і неблагі ў пасцелі. Ён раўнаваў нас да свае асноўнае каманды. Сыйшоў, ды тая хутка распалась элегентна.