Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

БС - Начала - Бывай (муз. БС, сл. К.Куляшоў) | Текст песни и Аккорды

Як іграць
Уступ:
рытм гітара: Ем, D, C 4 раза; Hm Em.
бас: фляжалеты: Е, D, G на моцныя долі
бубны: кістачкамі
флейта: ведае
сола гітары няма

Першы куплет:
рытм гітара: як падпісана
бас: фляжалеты адпаведна гітары па моцных далях
бубны : кістачкамі
флейта: ведае
сола гітары няма

Em Am7
Бывай, абуджаная сэрцам, дарагая.
C Hm H7
Чаму так горка, не магу я зразумець.
Em D C
Шкада заранкi мне, што y небе дагарае
Am Hm Em } 2 разы
На ўсходзе дня майго, якому ружавець.

Цi помнiш першае нясмелае прызнанне?..
Над намі жаўранкам звiнеў i плакаў май.
Назаўтра золкае, туманнае свiтанне,
Суровы позiрк твой i мой нямы адчай.
Канец першага куплету.

Іграем проігрыш па акордах уступа. Саляк флейты
бас: частыя фляжалеты і “мёртвыя ноты”
сола гітары няма бубны кістачкамі

Другі куплет
Акорды тыя ж.
Бас: жывыя ноты па моцных далях.
Паяўляецца сола гітара. Іграе адзінкавыя ноты якім-небудзь цікавым гукам.
Бубны больш настойліва, але кістачкамі

Пайшла ты, любая, пад гоман жоўтых сосен,
Пайшла, маўклiвая, пад хваль жытнёвых шум,
Туды, дзе гойдала зялёнае калоссе
На сцежках ростанi мой адзiнокi сум.

Пайшла за цiхiя, далёкiя прасторы
Свiтальнай зоркай ты, што гасне ў сiняве.
Душы пагарджанай гарачыя дакоры
Слязой халоднаю застылi на траве.
Канец другога куплету

Проігрыш:
рытм гітара: з драйвам квінты па акордах уступа
сола гітара: саляк у стылі клясычнага метала высокімі нотамі з драйвам
Бубны: палачкамі стандартны рытм.
Клявішы: скрыпкі па моцных далях адпаведнымі акордамі

Трэці куплет іграем як першы

Пайшла, пакiнуўшы мне золкi i туманы,
Палынны жаль смугой акутаных дарог,
Каб я, хвiлiнны боль i горыч гэтай раны
Гадамi y сэрцы заглушыць сваiм не мог.

Пайшла, нiколi ўжо не вернешся, Алеся,
Бывай, смуглявая, каханая, бывай.
Стаю на ростанях былых, а з паднябесся
Самотным жаўранкам звiнiць і плача май.
Канец трэцяга куплету
Бяз проігрыша
Пачынаем як і раней
Бывай, абуджаная y сэрцы, дарагая.
Твой светлы вобраз панясу я па жыццi.


Пауза

Бубны з палачкамі
На ўсходзе дня майго заранка дагарае,
Каб позна вечарам на захадзе ўзысцi.
Пауза
Доўгі проігрыш як пасьля другога куплета с драйвам....


А.Куляшоў



Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
Нет видео
-