У гэты сумны дзень у канцы шляхоў у канцы жыцьця у канцы сьвятла. У гэты ясны дзень Прыйдзем мы дамоў Праз браму забыцьця дагарым да тла
павольна праплывем па ціхай той рацы трамаючы лёс свой і спакой у сівой руцэ Прыйдзем мы дамоў.
У гэты раньні час успомнім усё ізноў як кахалася нам, як чакалася нам. У гэты позьні час пусьцім мы любоў сьветлай птушкай у нябёсы. Вольны шлях яе крылам!
Хай ляціць, мінае хмары у бясконцы свой абшар, хай нясе былыя мары хай кране далёкі твар. Пусьцім мы любоў!
Гэты доўгі шлях пройдзем мы з табой, пройдзе кожны з нас, кожны ў першы раз. Гэты хуткі шлях я прайду вясной, я пастаўлю сьмела кропку кроч усьлед за мной!
Прыйдзе час. Не адмаўляйся. Гэты шлях чакае нас. Не сумуй і не зьдзіўляйся, калі прыйдзе гэты час. Гэта шлях дамоў!