Ходзяць, ходзяць мае ножкі
А ўсёй па беламу й сняжку,
Сняжку,
Ой, баліць мая галоўка
А ўсёй па міламу й дружку,
Дружку.
Ні ва врэмя, друг, жаніўся,
Ай, ні пад нораў жонку й браў,
Браў,
Ні пад нораў, ні пад мыслі,
А я ж не буду з ёю й жыць,
Жыць,
Я ж не буду з ёю жыці,
Дай пайду іншаю й любіць,
Любіць,
Пайду іншаю любіці,
А на сваю й смерці прасіць.
Прасіць.
Ой ты, смерць, мая страшная,
Ні бяры ж мяне й, малайца,
Малайца,
Ні бяры ж мяне й, маладога,
А вазьмі ж маю й жану,
Жану,
Ой, вазьмі ж маю й жану жэ,
Асвабадзі мне й галаву,
Галаву.
Ні паспела жонка ўмерці,
А паклаў жонку й пад акном,
Пад акном,
Паклаў жонку й пад акенцам,
Дай накрыў белым палатном,
Палатном,
Накрыў белым палаценцам,
А сам на вуліцу й пашоў,
Пашоў,
Сам на вуліцу пашоў жа,
Да й карагод дзевак знайшоў,
Знайшоў:
Ой вы, дзевачкі-падружкі,
Прыміця ж мяне й, малайца,
Малайца,
Прыміця ж мяне й маладога –
Умерла ж мая й жана.
Жана.
Усе дзевачкі ўсміхнулісь,
А адна дзевачка й смутна,
Смутна,
Адна дзевачка смутная,
Да й з карагода вон пашла.
Пашла.
З карагода вон пашла жа,
А то ж яго жаны сястра.
Сястра.
Ой, гуляй, гуляй, гуляка,
Да й нагуляйся й, удалой,
Удалой,
Нагуляйсь, навесяліся,
А к чаму ж прыдзёш дамой?
Буда-Кашалёўскі р., в. Губічы еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1