Запрагай-ка, бацька, лошадзь шэрую, лахматую. Ох, і сяду я, да і паеду я дзяўчыначку засватую. Ох, і сяду я, да і паеду я дзяўчыначку засватую.
Ой ты, шэрая лашадка, чаго рыссю не бяжыш? Чарнабровая мая дзяўчыначка, што заскучоная сядзіш? Ой ты шэрая лашадка, чаго рыссю не бяжыш?
Я хадзіла і блудзіла па вішнёваму саду, і згубіла я сваё калечачка да і цяпер я не найду. І згубіла я сваё калечачка, да і цяпер я не найду.
Маё калечка непрастое. па палу качаецца. Ой, за каго жа мне да і хацелася, няхай за мной ганяецца.
Маё калечка непрастое. па траве вярцелася. Не наглядзеліся ды мае вочанькі, ой, на каго хацелася. Не наглядзеліся ды мае вочанькі, ой, на каго хацелася.
Запрагай-ка, бацька, лошадзь шэрую, лахматую. Ох, і сяду я, да і паеду я дзяўчыначку засватую. Ох, і сяду я, да і паеду я дзяўчыначку засватую.