Ой Косю, мой Косю, Косю вараненькі,
Прадам цябе, Косю, за талер бяленькі.
Ты пойдзеш, мой Косю, у край у чужэнькі
Ня будзеш там есьці авёс залаценькі,
Ня будзеш там есці шалковай травіцы,
Ня будзеш ты піці крынічнай вадзіцы.
Ды хто ж табе, Косю, там грыўку расчэша,
Хто ласкавым словам цябе там пацеша.
Там біць будуць, Косю, цябе батагамі,
А я буду плакаць горкімі сьлязамі.
Ой Косю, мой Косю, Косю вараненькі,
Няхай прападае той талер бяленькі
За талер бяленькі я не разжывуся.
З табою, мой Косю, я не разлучуся.
БЯСЕДА еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1