А за акном лугi-пералескi,
Поезд iмчыць мяне ў край палескi.
Хачу прыпасцi да роднай крынiцы-------
I да матулі шчакой прытулiцца.--------- 2р
Прыпеў:
Стану на грэбли, гляну на хату,
Сэрцам адчую, што вiнаваты
Рэдкім я госцем сюды залятаю,
За мiтуснёю пра дом забываю.
2-куплет
Матуленька мне йдзе насустрач.
На галаве — мой дарунак — хустка.
Пяшчотным жалем душа мая рвецца,--------
Плача матуля i разам смяецца. --------- 2р
Прыпеў:той-жа
ПРОЙГРЫШ:
3 куплет
Сцямнела ўжо , дагараюць свечы.
Маланкаю мiльганула стрэча.
Я абдымаю яе кволыя плечы:-----------------------------
— Жывi, матуля, — жыві — будзь ты вечнай.-
Бяседа еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 3