Ой, ў полі, ў полі валошкі гудуць, Светы вечар! Валошкі гудуць, цэркаў будуюць, Цэркаў будуюць з трыма верхамі, З трыма верхамі, з пяцьма акнамі. На первом вакне сонейка ўзышло, На другом вакне сам гасподзь сядзіць, На трэцём вакне салавейка сядзіць, Салавейка сядзіць да далека глядзіць. Во што за далейка – на сіня мора. На сіням моры пава плавая, Пава плавая – пер’я ліняя. Маладая Надзячка пер’я збірая, Пер’я збірая, ў венок складая. Веночак іўе на галоўку кладзе…