Добры вечор тому, да хто ў етом дому! Бог ему! Ой дай ему, Божа, Шчасця, здароўя у яго даму! Да ці дома-дома дай сам пан хазяін? Да ён дома-дома, дай нам не сказалі. За сталом сядзіць ён, чырвончыкі лічыць. Дай хадземця, браццы, дай павесялімся. Да ці ні даза нам хаця па чырвонцу? Да ці дома-дома дай пані хазяйка? Божа ёй! Ой дай жа ёй, Божа, Шчасця, здароўя у яе даму! Яна дома-дома дай ля печы ходзіць, Каля печы ходзіць, мед-гарэлку варыць. А ці не даза нам хаця па кубачку? А за гэтым словам жывіце з Богам!