Молода Манька пшэнічку жала, Светы вечар! Пшэнічку жала, дай не візала. Да прыйшло жа к ёй дай трое сватоў. – Сватайця мяне й у чыстом полі, У чыстом полі, ў таткавом домі. Яе мамачка ў парозі стаіць, Падаркі кроіць, ў кубел складае. Каза на парог – выносьця пірог!