Ой, ў полі, ў полі ігрушка стаіць, Светы вечар! Ігрушка стаіць, вабразок вісіць, Вабразок вісіць, свечачка гарыць. Свечачка ўпала – возяра стала. А ў том возяры сам Бог купаўся, Сам Бог купаўся дай нараждаўся, Дай нараждаўся Ісусам Хрыстом, Ісусам Хрыстом святым Ражджаством. Свето Ражджаство радасць прынясло, Свето Васілля развяселіла, Свято Храшчэння воду храсціла, Воду храсціла – на свет пусціла. А з гэтым словам жывіця з Богам.