Згараў цудоўны дзень асенні,
Лісты кружыліся наўкола,
А я стаяў у захапленні
Каля Чырвонага касцёла.
Шумела плошча неўгамонна,
Нібы не ведала, не знала,
Што дабрадзейная Алёна
Мяне з табой благаслаўляла.
Прыпеў:
Каля Чырвонага касцёла
На флейце ты іграла сола.
І покуль музыка гучала,
Яна мяне з табой вянчала.
І грукацела сэрца звонам,
І ад пяшчоты замірала.
І вочы боскага Сымона
Усмешкай радасці кранала.
Плылі аблокі нізка-нізка,
Нібы самотныя анёлы.
Было да Бога блізка-блізка,
Як да Чырвонага касцёла.
Прыпеў:
Каля Чырвонага касцёла
На флейце ты іграла сола.
І покуль музыка гучала,
Яна мяне з табой вянчала.
Рэчытатыў на лацінскай мове.
музыка: Л. Захлевный
слова: Л. Прончак
В. Дайнэка еще тексты
Другие названия этого текста
- Валерий Дайнеко - Каля Чырвонага Касцёла (0)
- В. Дайнэка - Каля Чырвонага Касьцёла. (0)
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 2