зап. Глушэц І., Якавенка Я. 25.07.2011 г.
Дзеўка ў сенях стаяла, на казака маргала,
А ты, сэрца мае, хадзі сядзь ля мяне,
Сэрца мае, сэрца мае.
Як да цябе хадзіці, цябе верна любіці?
Ў цябе маці ліха, ў цябе маці ліха,
Сэрца мае, сэрца мае.
Маці дома ні мае – на хрысцінах гуляе.
А ты, сэрца мае, хадзі сядзь ля мяне,
Сэрца мае, сэрца мае.
Як да цябе хадзіці, цябе верна любіці?
Ў цябе бацька ліхі, ў цябе бацька ліхі,
Сэрца мае, сэрца мае.
Бацькі дома ні мае – у суседа гуляе.
А ты, сэрца мае, хадзі сядзь ля мяне,
Сэрца мае, сэрца мае.
Як да цябе хадзіці, цябе верна любіці?
Ў цябе сабакі ліхі, ў цябе сабакі ліхі,
Сэрца мае, сэрца мае.
Я сабакам угажу, кусок мяса палажу,
А ты, сэрца мае, хадзі сядзь ля мяне,
Сэрца мае, сэрца мае.
Як да цябе хадзіці, цябе верна любіці?
Ў цябе кошкі ліхі, ў цябе кошкі ліхі,
Сэрца мае, сэрца мае.
А я кошкам сала дам, а я кошкам сала дам.
А ты, сэрца мае, хадзі сядзь ля мяне,
Сэрца мае, сэрца мае.
Як да цябе хадзіці, цябе верна любіці?
Ў цябе мышы ліхі, ў цябе мышы ліхі,
Сэрца мае, сэрца мае.
Калі мышай баішся, на варотах павішся,
Не хадзі ты ка мне, не любі ты мяне,
Сэрца мае, сэрца мае.
в. Парэчча Акцябрскага р. еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1