Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

в. Хлупін Жыткавіцкага раёна, Торчык Сцепаніда Іванаўна, 1937 г.н. - Лецела стрэла | Текст песни

Ой, лецела стрэла дый у конец села,
Хі я, хмелю, дый у конец села.
Дый убіла стрэла сына молойца.
Да ніхто к целу не прыступіцца.
Прыступіласа Анна Йваноўна,
Й узела цело дэй на ручэнькі,
Обнесла цело кругом цэркоўкі.
Сама цэркоўка откріваецца,
Само целочко й у во гроб легло.
Прылетае да тры пташэчкі.
Што одна пташка – то мамка его,
А друга пташка – то сестра его,
А трэйця пташка – то жона его.
Ой, маці плачэ з веку до веку,
А сестра плачэ з году до году,
А жона плачэ з вечора до дня.
Ек мамка плачэ, то й рэкі цекуць,
А сестра плачэ – то й озёрушка,
А жона плачэ – ні калюжэчкі.

Это на Паску. Езжаем от у нас озеро, да на лодках, да як заспеваем етыя песні…

Зап. Мельнікава Л.Г., Глушэц І.В. 18.05.2011

в. Хлупін Жыткавіцкага раёна, Торчык Сцепаніда Іванаўна, 1937 г.н. еще тексты


Видео
Нет видео
-
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1