Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

ВIА "Сябры" - А я лягу-прылягу (белорусская) | Текст песни

(Эдуард Ханок – Нил Гилевич)

Вы шуміце, шуміце надамною, бярозы,
Калышыце, люляйце свой напеў векавы,
А я лягу-прылягу край гасцінца старога
На духмяным пракосе недаспелай травы,
А я лягу-прылягу край гасцінца старога
На духмяным пракосе недаспелай травы.

А я лягу-прылягу край гасцінца старога
Галавой на пагорак, на высокі курган,
А стамлённыя рукі вольна ў шыркі раскіну,
А нагамі ў даліну, хай накрые туман,
А стамлённыя рукі вольна ў шыркі раскіну,
А нагамі ў даліну, хай накрые туман.

Вы шуміце, шуміце надамною, бярозы,
Асыпайце мілуйце ціхай ласкай зямлю,
А я лягу-прылягу край гасцінца старога,
Я здарожыўся трохі, я хвілінку пасплю.
(А я лягу-прылягу край гасцінца старога,
Я здарожыўся трохі, я хвілінку пасплю.)

Мммм....ммммм...ммммм...ммммм
Мммм....ммммм...ммммм...ммммм
Аааа...ааааа...ааааа.....аааа
Аааа...ааааа...ааааа.....аааа
Вы шуміце, шуміце надамною, бярозы,
Асыпайце, мілуйце ціхай ласкай зямлю.

ВIА "Сябры" еще тексты


Видео
Нет видео
-
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1