Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына; Памiж сваiх i чужакоў яна нам ласкай матчынай. Аб ёй мне баюць казкi-сны, вясеньнiя праталiны I лесу шэлест верасны, i ў полi дуб апалены.
Аб ёй мне будзiць успамiн на лiпе бусел клёкатам I той стары амшалы тын, што лёг ля вёсак покатам. Аб ёй мне баюць казкi-сны, вясеньнiя праталiны I шэлест лесу верасны, i ў полi дуб апалены.
I тое нуднае ягнят бляяньне-зоў на пасьбiшчы, I крык варонiных грамад на могiлкавым кладзьбiшчы. Жыве зь ёй дум маiх сям'я і сьніць зь ёй сны нязводныя... Завецца ж спадчына мая ўсяго старонкай роднаю.