Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

ВІА «Песьняры» - Балада пра камсамольскі білет | Текст песни

У. Мулявін - А. Куляшоў

Цьвёрда трымаўся юнак на дапросе,
Тоячы словы і думкі свае.
Вораг-жандарм дакурыў папяросу
І камсамольскі білет аддае

- Вось і білет твой, - сказаў ён ласкава, -
І ад яго на вачах у людзей
Ты адцурайся; выгодная справа:
Жыць застанесься,- жыцьцё даражэй.

Што ў ім карыснага? Кніжка, ня болей
Кніжку спалі, і размовам канец!
- Не, не спалю! - адказаў камсамолец,
Хай лепей сэрца мне спаліць сьвінец!

- Ты не згаджаесься? Вельмі шкадую.
Кінь свой білет у палонку тады.
- Не, я ня кіну ў ваду ледзяную,
Сам лепш зайдуся ад лютай вады.

- Добра, хай будзе па-твойму. - На гэтым
Доўгі і нудны спыніўся дапрос.
І юнака з камсамольскім білетам
Босага гоняць на люты мароз

Там ён абліты вадой ледзяною,
К сэрцу рукою білет прыціскаў,
Быццам білет пад сцюдзёнай вадою
Сэрцу юнацкаму стыць не даваў

Так і стаяў, смеючыся над катам
Доўга па целу сьцякала вада;
Так і застаўся стаяць каля хаты,
Быццам з чысьцюткага літы ільда

Так і стаіць як жывы перад намі,
Так і стаіць, прыціскае білет,
І не развітваецца зь сябрамі,
І прастаіць яшчэ тысячы лет.

Ды не карой ледзяною пакрыты,
Ды не абліты вадой ледзяной,-
Выліты з бронзы і сонцам абліты
Будзе ён вечна стаяць над зямлёй.

ВІА «Песьняры» еще тексты


Видео
Нет видео
-
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 2