Праважала сына маці і казала сыну: «Трэба, сынку, ратаваці родную краіну». Маці сына гадавала для шчасьлівай долі, Ды ваенная навала загудзела ў полі.
«Ты бяры, сыночак, зброю біцца зь людажэрцам, Буду ўсюды я з табою, усёй душой і сэрцам. Я ж цябе ў змаганьні, сынку, засланю ад кулі». І дрыжалі дзьве расінкі на вачах матулі.
«Не задумай з бою зьбегчы, здрады не дарую. Лепш з сумленьнем чыстым легчы ў зямлю сырую». Праважала маці сына…