Ваш пакойчык вам здае пенсіянерка
Удавіца з сексуальным апетытам
Мае таксу Так што вам яе выгульваць
Па начах не дапісаўшы новы верш
Толькі крэсла вузкі ложак і ўся мэбля
Ваш пакойчык асабліва непрытульны
Гэтай ноччу калі ў шыбы да світанку
Б’ецца дзюбай завірухі белы птах
Тут гарбату нармалёва не запарыць
Не прывесці ў дом дзяўчыну ўсе пачуюць
Ці была тут хоць аднойчы ваша маці
У пакоі дзе глядзіць са столі страх?
Ці не рыюцца ў паперах выпадкова?
Ці не кажуць заплаціць за электрычнасць?
Тыя пляшкі з-пад гарэлкі і чарніла
Гаспадыня забірае або не?
Ваш пакойчык ваша крэпасць і вязніца
Ваша вежа ваш ратунак ад грамадства
Вашы ўцёкі толькі збегчы немагчыма
З чатырох кутоў адчаю Пяты – смерць
Вайцюшкевiч Зьмiцер еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1