Калі шчасце атуліць,
Ці заціхну ў журбе.
Я заўсёды, матуля,
Успамінаю цябе.
І нясу як закляцце
Перад Богам віну,
Што цябе, мая маці,
Я пакінуў адну.
Ты мне родная самая
Па душы, па крыві.
Ты жыві мая мама,
Доўга-доўга жыві.
Ты мне родная самая
Па душы, па крыві.
Ты жыві мая мама,
Доўга-доўга жыві.
Сярод тлуму людскога і ў прыцішаным сне
Цісне сэрца трывога: як ты там без мяне.
Пасля ростані горкай, перажыўшы зіму
На бацькоўскім падворку я цябе абдыму.
Ты мне родная самая
Па душы, па крыві.
Ты жыві мая Мама,
Доўга-доўга жыві.
Ты мне родная самая
Па душы, па крыві.
Ты жыві мая Мама,
Доўга-доўга жыві.
Больш ніколі спакусай зло мяне не кране,
Прад табой павінюся як ніколі раней.
Ты мне родная самая
Па душы, па крыві.
Ты жыві мая Мама,
Доўга-доўга жыві.
Ты мне родная самая
Па душы, па крыві.
Ты жыві мая Мама,
Доўга-доўга жыві.
Вайцюшкевiч Зьмiцер еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 2