Ой, ты, край мой заплаты, Край мой васільковы! Над ракою чараты, Пушчы і дубровы... Як цымбалы, звонкі бор, У зелені даліны... Срэбра рэчак і азёр, Вырай жураўліны... Неба сумнае ад хмар, На балоце клёкат. А рабінавы пажар Успыхвае далёка. Жарт вячорак, сенажаць, У далягляд палеткі. Як жа шчыра не кажаць Гэтай плыні, кветкі.
Пад другою шархунцы Коні вараныя... Шыр і бель ва ёсе канцы, Песні маладыя...
Над ракою чараты, Пушчы і дубравы... Ой, ты, край мой залаты, Край мой васільковы!