Пазнаёміў нас вясною месяц ясны, Павянчала цудадзейная зара. Рассыпаю ў сэрцы промні долі шчаснай, Не канчайся наша юная пара.
Павянчаныя зарою, асвячоныя расою, Блаславення ў зораў просім мы з табой, Зараніцы, зараніцы, нам дарогу блаславіце Да высокай таямніцы незямной.
Мы ляцім-ляцім дарогаю нябеснай, Зараніцы палымнеюць пад рукой, Высцілаем мы яе сардэчнай песняй, Называем ясназораю вясной.
Зараніцы палыменеюць, асвятляюць нам надзею, Будзем вечна маладыя мы з табой. Зараніцы, зараніцы, нам дарогу блаславіце Да высокай таямніцы незямной.
Зззяе вечнасць перад намі вечным шляхам, А навокала нікога – ты і я. Нехта здзівіцца здалёку: “Што за птахі? Не пужае іх крутая вышыня”.
А навокала нікога, размаўляем толькі з Богам Ды з найсамай дзіўнай Боскаю красой. Зараніцы, зараніцы, нам дарогу блаславіце Да высокай таямніцы незямной.
Зараніцы, зараніцы, нам дарогу блаславіце Да высокай таямніцы незямной.