Ой, зiма-зiма, беласнежная!
Светлых сноу маiх ты не разганяй!
Хай прыснiцца мне сонца весняе.
Хай асвецiць мой запаведны край.
Запаведны край - салауiны гай.
I дарога удаль у вянку бяроз.
Запаведны край - белы-белы май.
I каханых воч сiнi-сiнi плёс.
Ой, зiма-зiма, беласнежная!
Сцежачкi маёй ты не замятай!
Хай бяжыць яна летуценная
i вядзе мяне у запаведны край.
Запаведны край - зорны небакрай.
Незямная даль, вечная вясна.
Запаведны край, як нябесны рай,
дзе пяе штодня Божая струна.
Ой, зiма-зiма, беласнежная!
Мне журбы-тугi ты не навявай.
Днi халодныя не бязмежныя,
абдыму я зноу запаведны край.
Запаведны край.
I дарога удаль.
Ой, зiма-зiма, беласнежная!
Мне журбы-тугi ты не навявай.
Днi халодныя не бязмежныя,
абдыму я зноу запаведны край.
Муз. - Д. Долгалев
Слова - В. Петюкевич
Валерий Дайнеко еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1