Мы выйдзем шчыльнымi радамi
На вольны родны свой прастор,
Хай праўда вечна будзе з намi,
А гвалту мы дамо адпор,
Дамо адпор!
Няхай жыве магутны, сьмелы
Наш беларускi вольны дух,
Вольны дух!
Штандар наш бел-чырвона-белы
Пакрый сабой народны рух.
На бой! За шчасьце i за волю
Народу слаўнага свайго!
Браты, цярпелi мы даволi…
На бой - усе да аднаго!
Да аднаго!
Iмя i сiлу беларуса
Няхай пачуе й бачыць той.
Бачыць той!
Хто сьмее нам нясьцi прымусы
I першы выклiча на бой.
Браты, да шчасьця мы падходзiм:
Хай гром грымiць яшчэ мацней!
Ў крывавых муках мы народзім
Жыцьцё Бацькоўшчыны сваёй!
Жыцьцё Бацькоўшчыны сваёй!
Вальжына Цярэшчанка еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 3