Запяі мне песьню не зь мяшчанскіх вулак, не зь вялікіх сцэнаў, не з эстрад, запяі мне тую, што я сэрцам чула, калі асыпаўся белы сад. Запяі мне тую, што пяяла няня над калыскай, доўга не сплючы, ці аб безнадзейным маладых каханьні, што трывожыць сэрца уначы. Не хачу навінаў з шырокага сьвету – пуста майму сэрцу, цесна ў ём, можа помніш песьню, што пяяла летам маладая жнейка за сярпом. Ці мо’ помніш тую, аб ліхім прыгоне, з-пад навіслых сумна нашых стрэх, што пяялі хлопцы, як вадзілі коні месячнаю ноччу на начлег. Запяі мне песьню нашу, не чужую, з шматгадовых гоняў ды бароў, што я сэрцам вечна на чужыне чую сярод думаў зорных вечароў.
Беларуская песьня (Вальжына Цярэшчанка) - Запяі мне песьню... (0)
Вальжына Цярэшчанка - Запяі мне песню (0)
Вальжына Цярэшчанка - Запяі мне песьню... (0)
Вальжына Цярэшчанка - Запяi мне песьню (Л. Генiюш) (0)
Видео
Вальжына Цярэшчанка - Запяі мне песню (2003) Словы Ларысы Геніюш http://nastaunik.info/files/f/593_Hienijus.doc Запяі мне песню не з мяшчанскіх вулак, не ...