Запяі мне песню не з мяшчанскіх вулак, не з вялікіх сцэнаў, не з эстрад, запяі мне тую, што я сэрцам чула, калі асыпаўся белы сад. Запяі мне тую, што пяяла няня над калыскай, доўга не сплючы, ці аб безнадзейным маладым каханні, што трывожыць сэрца ўначы. Не хачу навінаў з шырокага свету пуста майму сэрцу, цесна ў ём, можа помніш песню, што пяяла летам маладая жнейка за сярпом? Ці мо помніш тую, аб ліхім прыгоне, з-пад навіслых сумна нашых стрэх, што пяялі хлопцы, як вадзілі коні месячнаю ноччу на начлег? Запяі мне песню нашу, не чужую, з смарагдовых гоняў ды бароў, што я сэрцам вечна на чужыне чую сярод думаў зорных вечароў.