Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Вальжына Цярэшчанка - Паказалась у небе яснасьць | Текст песни

ПАКАЗАЛАСЬ У НЕБА ЯСНАСЬЦЬ

1. Паказалась у небе яснасьць небывала,
Грамада анёлаў песьню засьпявала:
“Хвала Богу на вышынях, Спакой людзям на нізінах”.
Хвала, хвала, хвала, хвала Богу ў небе!

2. Пастушкі на полі са страху памлелі,
Як на гэты цуды ў поўначы глядзелі;
Тады анёл ім у начы зьявіўся,
Сказаў: “Бог вам нарадзіўся! Хвала, хвала, хвала, хвала Богу ў небе”.

3. І пабеглі дзеці з вялікай ахвотай,
Гралі і сьпявалі Богу пекнай нотай,
Свае сэрцы радавалі,
Як Ісуса аглядалі.
Хвала, хвала, хвала, хвала Богу ў небе!

Gloria! Gloria! Gloria! In excelsis Deo!


Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
Нет видео
-