У бездарожжа для тых, каму шчасціць,
Дагарае ўначы маё сэрца...
Ты дала мне імгненнае шчасце,
Я табе даў за гэта бяссмерце.
І калі ты падзякаю, болем
Азарыла мне прорвы сусвету,
Я сказаў:"Больш, напэўна, ніколі
Мы на свеце не ўбачымся гэтым.
І табе - хай нас людзі рассудзяць -
Я зайздроснай аддзякую доляй:
Ты ніколі мяне не забудзеш,
Ты мяне не пабачыш ніколі.
Ў ноч самоты і ў цемры магілы
Будзе смага адна тваёй доляй:
Ты забыць мяне будзеш не ў сілах,
І са мною не будзеш ніколі.
Вальжына Цярэшчанка еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 2