Ад панядзелка да панядзелка Білоруська народна пісня
Ад панядзелка да панядзелка дробны дождж ідзе, Сабралася бедна басота ды гарэлку п'е. Сабралася бедна басота ды гарэлку п'е.
П'ем мы гарэлку, п'ем мы вішнёўку, будзем піць віно, А хто прыйдзе, з нас насьмяецца - будзем біць таго, А хто прыйдзе, з нас насьмяецца - будзем біць таго.
Вось стаіт дзядзька, дзядзька багаты, насьмяхаецца, Скуль жа, скуль жа бедна басота напіваецца? Скуль жа, скуль жа бедна басота напіваецца?
Ой жа ты дзядзька, дзядзька багаты, ты ня смейся з нас, Вазьмі ў руку чарку гарэлкі - выпей ты за нас. Вазьмі ў руку чарку гарэлкі - выпей ты за нас.
Рад бы я выпіць, рад бы я зесьць, рад бы закусіть, Ёсьць у мяне сто рублёў грошай - шкода размяніць. Ёсьць у мяне сто рублёў грошай - шкода размяніць.
Аздін за ручку, другі за ножку, трэці - ў карак б'е Не хадзі ж ты, дзядзька багаты, дзе басота п'е. Не хадзі ж ты, дзядзька багаты, дзе басота п'е.
Дробна-драбніца, дробна-драбніца, дробны дождж ідзе, Сабралася бедна басота, ды й гарэлку п'е. Сабралася бедна басота, ды й гарэлку п'е.
Vася Club - Бяларускiй вальс (Ад панядзелка да панядзелка) Vася Club 30 травня 2010 року в пабi "План Б" Ад панядзелка да панядзелка Білоруська народна пісня Виконує: Вася Club ...