А дай, Божа, гэтай дзіцяці
Усяку долю ўзяці:
І хлебавую, й салявую,
Трэцюю здаровенькую.
Радзі, Божа, хлеб, пладзі, Божа, статак:
Цялятак на вару, дзетак на палу.
Зьміры, Божа, цароў і каралёў
На ўсю брацьцю нашу.
А дай, Божа, гэтай дзіцяці
Усяку долю ўзяці:
І хлебавую, й салявую,
Трэцюю здаровенькую.
Пашлі, гасподзь,
Штоб наш сынок вялік рос і шчасьліў быў.
На палку рабяткі, пад палком цяляткі,
А на варку жарабяткі.
Пашлі, гасподзь, у гэты дом хлеб ды соль:
Ва полі капамі, на лугах стагамі,
У амбары варахамі,
А ў печы пірагамі.
А дай, Божа, гэтай дзіцяці
Усяку долю ўзяці:
І хлебавую, й салявую,
Трэцюю здаровенькую.
[…]
А дай, Божа, гэтай дзіцяці
Усяку долю ўзяці:
І хлебавую, й салявую,
Трэцюю здаровенькую.
А дай, Божа, гэтай дзіцяці
Усяку долю ўзяці:
І хлебавую, й салявую,
Трэцюю здаровенькую.
Вераніка Круглова, Зьміцер Вайцюшкевіч ("Я нарадзіўся тут") еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1