Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Вераніка Круглова ("Я нарадзіўся тут") - Беларуска | Текст песни

Калі цябе, мілы, краіна пакліча
За родны змагацца парог,
То суму ня будзе ў мяне на абліччы
І страху ня будзе ў грудзёх.

Дзявочае сэрца ў хвіліне так важнай
Ад жаху мацней не заб'е.
А буду ня менш за цябе я адважнай,
Каб сілы дадаці табе.

Бо сэрца дзяўчыны пад кужалем тонкім,
Як сэрца найлепшых сыноў,
Гарыць то ж каханьнем для роднай старонкі
І спадчыны нашых дзядоў.

Ты пойдзеш у бой, а я плуг пакірую,
Каня накармлю, напаю.
І так абаронім, засеем, збудуем
З табою краіну сваю.

Калі цябе, мілы, краіна пакліча
За родны змагацца парог,
То суму ня будзе ў мяне на абліччы
І страху ня будзе ў грудзёх.

Калі цябе, мілы, краіна пакліча
За родны змагацца парог,
То суму ня будзе ў мяне на абліччы
І страху ня будзе ў грудзёх.

Дзявочае сэрца ў хвіліне так важнай
Ад жаху мацней не забье.
А буду ня менш за цябе я адважнай,
Каб сілы дадаці табе.

Ты пойдзеш у бой, а я плуг пакірую,
Каня накармлю, напаю.
І так абаронім, засеем, збудуем
З табою краіну сваю.

Вераніка Круглова ("Я нарадзіўся тут") еще тексты


Другие названия этого текста
  • Ja Naradziŭsia Tut - Biełaruska (0)
  • Вераніка Круглова ("Я нарадзіўся тут") - Беларуска (0)
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
Нет видео
-